Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАДВОР'Е:


У Берасьці і Гомелі – кароткачасовыя дажджы, навальніца. На астатняй тэрыторыі краіны пераменная воблачнасьць без істотных ападкаў, тэмпэратуру ноччу +12 +14, днём +21 +23 С


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, Дом ураду, падвядзеньне вынікаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны за першае паўгодзьдзе 2011 году на пасяджэньні Савету Міністраў.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Вашынгтон, апошні тэрмін для ўхвалы Кангрэсам ЗША новага ўзроўню дзяржаўнага доўгу

Дыярбакір, Турэччына, пасяджэньне суду над 150 курдзкімі палітыкамі і актывістамі, якіх абвінавачваюць у сувязях з Курдзкай Рабочай партыяй


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


216 да н.э. – картагенскі вайскаводзец Ганібал пры Канах нанёс самую цяжкую паразу рымлянам за ўсю іх гісторыю

47 да н.э. – Гай Юліюс Цэзар, разьбіўшы баспорскага цара Фарнака, накіраваў у Сэнат рэляцыю "Veni, vedi, vici" (прыйшоў, убачыў, перамог).

1802 – плебісцытам Напалеон прызначаны пажыцьцёвым консулам Францыі.

1934 – пасьля сьмерці рэйхспрэзыдэнта Гіндэнбурга Адольф Гітлер абвешчаны фюрэрам Нямеччыны

1990 – уварваньне Іраку ў Кувэйт.

У гэты дзень нарадзіліся:

1549 ― Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, вандроўнік

1990 ― Наста Палажанка, беларуская моладзевая дзяячка, намесьніца старшыні «Маладога Фронту»

У гэты дзень памерлі:

1589 ― Генрык Валезы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі

1719 ― Караль Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер ВКЛ, кавалер ордэну Белага Арла.

1833 ― Міхаіл Валовіч, арганізатар беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, удзельнік паўстаньня 1830―1831 гадоў

1922 ― Аляксандар Бэл, амэрыканскi навукоўца, вынаходнiк тэлефону


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Беларусь – дзень дэсантніка


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды. Для апазыцыі прамаскоўскі кандыдат такі ж непрымальны, як Лукашэнка


цытата на памяць.


Сеньня нашы ворагі перамаглі б, каб у іх было, каму перамагчы
Гай Юліюс Цэзар
XS
SM
MD
LG