Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для большасьці расейцаў Лукашэнка дыктатар ці «падступны палітык»


Такія вынікі апытаньня расейскага Левада-цэнтра былі абнародаваныя ў суботу агенцтвам Інтэрфакс. Апытаньне было праведзеная 15-19 ліпеня па ўсерасейскай выбарцы (130 населеных пунктаў у 45 рэгіёнах краіны).

Толькі 5% расейцаў, як і ў студзені 2007 года, назвалі Лукашэнку «адзіным сапраўдным сябрам Расеі». Затое чатырма гадамі раней толькі 10% расейцаў лічылі беларускага прэзыдэнта «апошнім дыктатарам у Эўропе», а цяпер іх доля вырасла да 20%.

32% супраць 31% у 2007-м назвалі Лукашэнку «хітрым і падступным палітыкам, здольным на ўсё што заўгодна». І толькі 19% па-ранейшаму лічаць яго «паважаным лідэрам беларускага народа», хоць чатыры гады таму такі адказ выбіралі 30% расейскіх рэспандэнтаў. Яшчэ 24% апытаных не змаглі сфармуляваць свайго меркаваньня аб беларускім прэзыдэнце.

Шмат расейцаў не былі б супраць, калі б Лукашэнка падаў у адстаўку. Такі
Амаль на 10 працэнтных пунктаў (з 76% да 68%) скарацілася за год колькасьць расейцаў, якія лічаць Беларусь дружалюбнай дзяржавай.

варыянт не выклікаў нэгатыўнай рэакцыі ў 40% апытаных. Хацелі б, каб Лукашэнка заставаўся на чале Беларусi, 26% рэспандэнтаў і 31% не вызначыліся з адказам.

Амаль на 10 працэнтных пунктаў (з 76% да 68%) скарацілася за год колькасьць расейцаў, якія лічаць Беларусь дружалюбнай дзяржавай.

Нягледзячы на значнае падзеньне папулярнасьці Лукашэнкі, большасьць расейцаў, у якіх ёсьць пэўнае меркаваньне аб падзеях у Беларусі, лічаць, што ён на чале краіны зьяўляецца лепшым саюзьнікам Расеі, чым хто-небудзь іншы. Красавіцкія дадзеныя Левада-цэнтру паказваюць, што больш за траціну расейцаў (35%) мяркуюць, што для Расеі было б лепш, калі б цяперашні беларускі прэзыдэнт застаўся пры ўладзе. 24% мяркуюць, што Расею ў большай ступені задаволіла б зьмена беларускага лідэра. 41% рэспандэнтаў не маюць думкі на гэты конт. Чатыры гады таму 44% казалі, што інтарэсам Расіі больш адпавядае, каб ва ўладзе застаўся цяперашні прэзыдэнт Беларусі, і толькі 17% лічылі, што іншы чалавек на чале дзяржавы быў бы лепшым саюзьнікам Масквы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG