Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіча турбуе сытуацыя вакол лідэра "Маладога фронту"


Палітвязьні Мікалай Статкевіч, Аляксандар Класкоўскі, Аляксандар Квяткевіч, Арцём Грыбкоў, Дзьмітры Буланаў, Андрэй Пазьняк, суд, Менск, 2011
Палітвязьні Мікалай Статкевіч, Аляксандар Класкоўскі, Аляксандар Квяткевіч, Арцём Грыбкоў, Дзьмітры Буланаў, Андрэй Пазьняк, суд, Менск, 2011
Адміністрацыя шклоўскай калёніі паабяцала палітвязьню Мікалаю Статкевічу, што праблем з атрыманьнем карэспандэнцыі больш ня будзе.

Пра гэта экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі паведаміў у лісьце ад 24 ліпеня сваёй жонцы Марыне Адамовіч.

Статкевіч піша, што цягам некалькіх дзён яму перадалі адразу 15 лістоў і запэўнілі, што "цяпер усё зьменіцца да лепшага".

Палітыка турбуе сытуацыя вакол лідэра "Маладога фронту" Зьміцера Дашкевіча, які адбывае пакараньне ў горацкай калёніі (Магілёўская вобласьць).

"Дзіму цяпер складаней за ўсё, яго спрабуюць зламаць і нават рыхтуюць супраць яго правакацыю – распаўсюд паклёпніцкай дэзінфармацыі", - піша зьняволены палітык.

Праблемы з карэспандэнцыяй мае таксама Аляксандр Класкоўскі, яшчэ адзін асуджаны па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня. Пра гэта паведаміў БелаПАН яго бацька, журналіст Аляксандар Класкоўскі.

"Пасьля рэзанансу ў СМІ, калі сваякі сталі біць трывогу, карэспандэнцыя стала патроху паступаць. Аднак гарантый, што сытуацыя з поштай будзе ў шклоўскай калёніі цалкам вырашана, пакуль няма".

У рамках крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня Статкевіч асуджаны да шасьці, Класкоўскі - да пяці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Дашкевіч быў затрыманы напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня. Яго і яшчэ аднаго актывіста "Маладога фронту", Эдуарда Лобава, абвінавацілі ў зьбіцьці двух грамадзянаў. Затрыманьне маладых палітыкаў прадстаўнікі апазыцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвэнтыўную меру міліцыі напярэдадні важных палітычных падзей. Суд пакараў Дашкевіча двума гадамі пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG