Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія заклікала Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне


Брытанскі міністар па справах Эўропы Дэвід Лідынгтан заклапочаны ўжываньнем сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Пра гэта заявілі ў амбасадзе Вялікабрытаніі ў Менску.

"Я быў надзвычай заклапочаны тым, што ў Беларусі нядаўна былі прыведзены ў выкананьне два сьмяротныя прысуды ў дачыненьні да беларускіх грамадзян Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі", – заявіў міністар. Пры гэтым Д.Лідынгтан падкрэсьліў, што "цалкам усьведамляе усю сур'ёзнасьць зьдзейсьненага імі злачынства і глыбока спачувае ўсім пацярпелым". "Я лічу, што выкарыстаньне сьмяротнага пакараньня зьневажае чалавечую годнасьць, у тым ліку годнасьць тых, хто прыводзіць прысуд у выкананьне. Апроч гэтага, не існуе адназначных доказаў таго, што выкарыстаньне сьмяротнага пакараньня прадухіляе будучыя злачынства. Больш таго, любая памылка пры адпраўленьні правасудзьдзя, вынікам якой становіцца сьмяротны прысуд, незваротная і ня можа быць выпраўленая ", – заявіў міністар.

Д.Лідынгтан заклікаў улады Беларусі "увесьці афіцыйны мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да яе адмены і далучыцца да іншых эўрапейскіх краінаў у іх намаганьнях зрабіць усю Эўропу зонай, свабоднай ад сьмяротнага пакараньня". "Такі мараторый мог бы адкрыць шлях да будучага членства Беларусі ў Радзе Эўропы і спрыяць інтэграцыі Беларусі ў міжнародную супольнасьць", – заявіў брытанскі міністар.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG