Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У адказ на арыгінальныя формы пратэсту беларускія ўлады ўвялі сваю сюрэалістычную інавацыю, піша сёньня The New York Times. Гэта закон, які забараняе людзям стаяць разам і нічога не рабіць – тлумачыць выданьне.

Праект закону апублікаваны ў пятніцу. У ім забараняецца сумесная масавая прысутнасьць грамадзян у грамадзкім месцы, абраным паводле дамоўленасьці, у тым ліку і месца на адкрытым паветры, і ў прызначаны час у мэтах нейкай формы дзеяньня ці бязьдзейнасьці, сплянаванай загадзя і якая зьяўляецца формай публічнага выказваньня грамадзкіх ці палітычных настрояў або пратэсту. Калі будзе даказана, што чалавек удзельнічаў у такім сходзе, яму пагражае адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

У апошні час грамадзяне Беларусі выказвалі свой пратэст, адначасова і публічна пляскаючы ў ладкі, або шпацыруючы, або ўключаючы будзільнікі тэлефонаў на пэўную гадзіну. Усё больш тонкія праявы пратэсту цягнуць за сабой экстраардынарныя меры задушэньня. З пачатку маўклівых акцый пратэсту было затрымана каля 2 тыс. чалавек, многія зь іх толькі за тое, што стаялі побач з тымі, хто пляскаў ў ладкі, больш за 500 былі асуджаныя да арыштаў ад 5 да 15 дзён. Між тым па дзейным законе для сходаў, чые ўдзельнікі маўчаць, дазвол не патрабуецца.

Законапраект абсурдны: яго можна ўжыць да "любой чаргі, любой групы людзей у парку", – сказаў Даніла Барысевіч, адміністратар Інтэрнэт-супольнасьці, якая арганізуе акцыі.

У заяве, прынятай арганізатарамі пратэсту, адзначаецца, што "рэжым забівае цьвікі ва ўласную труну."

Яшчэ адзін аб'ект рэпрэсій – песьня расейскага барда Віктара Цоя "Мы чакаем пераменаў". Пасьля таго як песьня стала своеасаблівым гімнам моладзевага пратэстнага руху, яна была забароненая ў эфіры беларускага радыё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG