Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катастрофа на Масква-рацэ


Так выглядае месца сутыкненьня
Так выглядае месца сутыкненьня
9 чалавек загінулі ў выніку сутыкненьня прыватнага шпацырнага катэра з прышвартаванай да прыстані баржы на Масква-рацэ.

31 ліпеня ў 00:58 на Масква-рацэ ў раёне Вераб'ёвых гор адбылося сутыкненьне прыватнага шпацырнага катэра з прышвартаванай да прыстані цяжкай баржы "Ака-5". У выніку сутыкненьня катэр разьбіўся і за сэкунды пайшоў на дно. Катэр ляжыць на трохмэтровай глыбіні і практычна прыціснуты баржы.

На борце катэра знаходзіліся 16 чалавек, выратаваліся сямёра. Целы васьмі загіблых пры крушэньні знойдзеныя, працягваецца пошук яшчэ аднаго зьніклага пасажыра. Пазьней кіраўнік Маскоўскай міжрэгіянальнай сьледчай управы на транспарце Алег Тушмалаў паведаміў, што пры крушэньні катэра загінулі 9-10 чалавек.

Паводле папярэдніх зьвестак, сутыкненьне адбылося зь віны капітана шпацырнага судна, які груба парушыў правілы суднаходзтва па рацэ.

Паводле інфармацыі "Інтэрфакса", на борце катэра праходзіла карпаратыўная вечарынка рэдакцыі мужчынскага часопіса Men's Health.

Тым часам стала вядома, што патанулы катэр быў зарэгістраваны на Чукотцы, але тэхагляд праходзіў у Маскве. Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік сьледчага камітэту Расеі Ўладзімер Маркін.

"Суднаўладальнік Генадзь Зігнер быў капітанам катэра. Ён загінуў", - паведаміў Маркін. Маркін падкрэсьліў, што ён неаднаразова прыцягваўся да адказнасьці, у тым ліку за перавышэньне колькасьці пасажыраў на борце.

"Паводле зьвестак дзяржаўнай інспэкцыі маламерных суднаў на гэтым судне можна было перавозіць ня больш за 12 пасажыраў. Першапачаткова на катэры былі 17 чалавек, потым адзін зь іх выйшаў. Гэта значыць, ужо зафіксаванае парушэньне, зьвязанае зь перавышэньнем колькасьці пасажыраў", - сказаў Маркін.

Катэр затануў сёньня ноччу, урэзаўшыся на вялікай хуткасьці ў баржу "Ака-5". Пацьверджаная гібель дзевяці чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG