Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 30 – 31 ліпеня


Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НА ДВАРЭ:


Магчымыя дажджы, недзе навальніцы, тэмпэратура паветра днём ад 19 да 29 градусаў.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У комплексе Дудуткі (Пухавіцкі раён) у суботу і нядзелю фэстываль беларускай зброі “Наш Грунвальд”.

У Івянцы – сьвята ганчароў “Гліняны звон”.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Іране пачнуцца слуханьні справы трох амэрыканцаў, затрыманых з падазрэньня ў шпіянажы.

Вайсковыя вучэньні з удзелам ЗША і Азэрбайджану пройдуць у Румыніі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


30 ліпеня

1502: Хрыстафор Калюмб адкрыў Гандурас.

1768: пачалося першае кругасьветнае падарожжа капітана Джэймза Кука.

1863: нарадзіўся амэрыканскі прамысловец Генры Форд.

1898: першы трамвай быў пушчаны ў Віцебску.

1947: нарадзіўся амэрыканскі актор, культурыст і палітык Арнольд Шварцэнэгер.

1956: у савецкіх газэтах апублікавана пастанова ЦК КПСС “Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў”.

1960: СССР і Кітай абвясьцілі аб ідэалягічным расколе.

2007: памерлі Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр, і Мікелянджэлё Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.

31 ліпеня:

1649: адбылася бітва пад Лоевам, армія ВКЛ разьбіла казацкія войскі.

1802: нарадзіўся Ігнат Дамейка, беларускі, польскі і чылійскі навуковец, геоляг.

1920: Літоўска-Беларуская ССР спыніла існаваньне, адбылося другое абвяшчэньне БССР.

1949: на першым кангрэсе беларусаў ЗША створана Беларуска-Амэрыканскае задзіночаньне.

1965: нарадзілася ангельская пісьменьніца Джаан Роўлінг.

1966 : у Беларусі аднавілі 17 раней зьліквідаваных раёнаў.

1989: нарадзілася Вікторыя Азаранка, беларуская тэнісістка.

2006 : Фідэль Кастра пасьля 30 гадоў прэзыдэнцтва перадаў уладу свайму брату Раулю.

ЁСЬЦЬ НАГОДА


31 ліпеня – Дзень гандлёвых работнікаў у Беларусі.

МІНУС 365


Катаваць голадам вязьняў больш ня будуць

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ


“Наша краіна – рай у духоўным сэнсе гэтага слова. І, як шмат разоў я казаў, мы аддаем перавагу таму, каб памерці ў раі, чым выжываць у пекле” – Фідэль Кастра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG