Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

КАРОТКАЧАСОВЫЯ ДАЖДЖЫ, МЕСЦАМІ МОЦНЫЯ...


Уначы 12 – 18 °С, удзень 18 – 25°С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Працэс над удзельнікамі пратэсту на памежным пераходзе Брузгі 12 чэрвеня (Горадня, суд Ленінскага раёну, вул. Даватара, 2/1).

Прэсавая канфэрэнцыя інфармацыйна-асьветніцкай установы “Плятформа” ў сувязі з зваротамі аб масавых выпадках выкарыстаньня катаваньняў, жорсткага і бесчалавечнага абыходжаньня супрацоўнікаў калёніі №13 гораду Глыбокае зь вязьнямі. У прэс-канфэрэнцыі возьмуць удзел сьведкі катаваньняў (Менск, вул. Харужай, 22 – 1701, 12.00).

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Гаване пачнецца летняя сэсія парлямэнту – Нацыянальнай асамблеі народнай улады Кубы.

Першая сэсія парлямэнту новага скліканьня адкрываецца ў Тайляндзе.

У Бухарэсьце завершыць працу місія Міжнароднага валютнага фонду і Эўрапейскай камісіі.

У Польшчы стартуе шматдзённая шашовая велагонка “Тур Польшчы” (працягнецца да 6 жніўня).

У ісламскім сьвеце пачынаецца сьвяты месяц Рамадан (1 – 29 жніўня).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень эмансыпацыі на Ямайцы.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1857 годзе людзі ў Беларусі зьведалі чарговае наступства далучэньня краіны да Расейскай імпэрыі. Выйшаў указ расейскага цара, паводле якога аднадворцы, гэта значыць бедная шляхта, былі аднесеныя да катэгорыі дзяржаўных сялянаў. У выніку былі паніжаныя ў правох 44 тысячы 800 сем’яў.

У 1914 годзе пачалася Першая сусьветная вайна.

У 1920 годзе ў Менску пачаў функцыянаваць канцэнтрацыйны лягер “для прадстаўнікоў варожых клясаў”, якімі лічыліся былая шляхта, землеўладальнікі, чынавенства і сьвятары. Паводле зьвестак гісторыка Кастуся Тарасава, утрымлівалі ў тым лягеры ня менш за тры сотні чалавек.

У розныя гады ў гэты дзень нарадзіліся вялікі князь літоўскі, кароль польскі Жыгімонт Аўгуст, францускі біёляг Жан Батыст Лямарк, амэрыканскі пісьменьнік Герман Мэлвіл, беларускі літаратуразнавец Мікола Грынчык і францускі мадэльер Іў Сэн Ляран.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Лукашэнка: Дамо $1,5-2 тысячы заробку, але паслугі за рэальную цану”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Сапраўднае геройства палягае не ў руках, а ў сэрцы і ў галаве” – Герман Мэлвіл.
XS
SM
MD
LG