Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У глыбоцкай калёніі № 13 не было спробы масавага самагубства зьняволеных, заяўляюць у МУС.

Як паведамляе БелаПАН, у Міністэрстве ўнутраных спраў абверглі інфармацыю аб тым, што, пратэстуючы супраць жорсткага абыходжаньня адміністрацыі папраўчай установы, некалькі асуджаных спрабавалі скончыць жыцьцё самагубствам.

Як паведамілі ў МУС, 14 чэрвеня адбыўся інцыдэнт з двума зьняволенымі, схільнымі да ўціску спэцкантынгенту і пабораў. За неаднаразовыя злосныя парушэньні рэжыму ўтрыманьня яны былі ў чарговы раз адпраўленыя ў памяшканьне камэрнага тыпу. Адзін са зьняволеных пры гэтым нанёс сабе раны на перадплеччы лязом аднаразовага станка.

Другі ўжо знаходзячыся ў ПКТ, адмовіўся прайсьці ў пакой ператрусу і ўчыніў супраціў ды заклікаў сукамэрнікаў сьледаваць яго прыкладу. У сувязі з гэтым да яго была ўжытая фізычная сіла.

У камэры часовай ізаляцыі, разу ён нанёс сабе драпіны на жываце лязом аднаразовага станка, паведамілі ў МУС Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG