Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік АБСЭ: зьмены ў закон супярэчаць міжнародным абавязаньням Беларусі


У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект, які сярод іншага прапануе караць за несанкцыянаванае масавае “загадзя вызначанае дзеяньне ці бязьдзеяньне”.

Прапанаваныя зьмены для Радыё Свабода пракамэнтаваў Енс Эшэнбэхер, прэсавы сакратар Бюро ў пытаньнях дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ):

“Мы заклапочаныя тым, што урад даслаў гэтыя прапановы ў парлямэнт. Гэтыя прапановы прадугледжваюць значныя абмежаваньні свабоды сходаў у Беларусі. Свабода мірных сходаў – гэта адна з фундамэнтальных свабодаў, і ўсе краіны АБСЭ, у тым ліку Беларусь, узялі на сябе абавязаньне гэтую свабоду паважаць.

Енс Эшэнбэхер
Паводле міжнароднага права і абавязаньняў у рамках АБСЭ, абмежаваньні свабоды сходаў дазваляюцца толькі ў вельмі канкрэтна вызначаных абставінах. Любыя такія абмежаваньні павінны ня толькі быць вызначаныя ў законе, але таксама павінны быць неабходнымі для
Паводле міжнародных прававых стандартаў для мірных сходаў не патрабуецца дазволу.

дэмакратычнага грамадзтва – напрыклад, у інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, бясьпекі грамадзтва, грамадзкага парадку... Выглядае, што прапанова аб неабходнасьці дазволу для любога загадзя дамоўленага сходу не адпавядае гэтым крытэрам і супярэчыць міжнародным прававым абавязаньням Беларусі.

Паводле міжнародных прававых стандартаў для мірных сходаў не патрабуецца дазволу. Калі група людзей хоча мірна сабрацца, дык дастаткова паведамленьня пра гэта, і дазвол не патрэбны. Таму мы б раілі парлямэнту Беларусі адхіліць прапанаваныя зьмены”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG