Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Натальля Прадзед: "Я настолькі не люблю Лукашэнку, што гатова яшчэ адседзець"


Натальля Прадзед

Натальля Прадзед

Актывістка ЛГБТ-руху Натальля Прадзед, асуджаная на 10 сутак за тое, што выйшла да менскага гарвыканкаму з плякатам "ШОС", заявіла пра зьдзекі, запалохваньні і жорсткае абыходжаньне ў турме на Акрэсьціна.

Натальля Прадзед распавяла "Свабодзе", што першыя тры дні ў турме адміністрацыя ізалятара на Акрэсьціна ператварыла для яе ў кашмар:

"Я гатовая была адседзець за свой пікет, але не гатовая была да такога стаўленьня: на мяне крычалі, запалохвалі, пагражалі, што пасадзяць на тры
Я проста вар'яцела ад такога абыходжаньня, я плакала, я ўпрошвала іх спыніць гэтыя зьдзекі ...

месяцы, што ўвогуле ня выпусьцяць з турмы. Ад мяне патрабавалі сказаць, хто мяне паслаў, хто быў арганізатарам акцыі, што значыць скарот "ШОС"… Я нічога не сказала і не напісала… Я проста вар'яцела ад такога абыходжаньня, я плакала, я ўпрошвала іх спыніць гэтыя зьдзекі".

Натальля паведаміла, што спачатку яе трымалі ў цёмнай камэры-адзіночцы, вадзілі на допыты, якія праводзіў адзін з начальнікаў турмы, які не называў свайго прозьвішча. Ён і быў самы грубы ў стаўленьні да яе, — сьцьвярджае спадарыня Прадзед. Паводле яе слоў, дапытваў яе і супрацоўнік КДБ.

Усе зьдзекі скончыліся, калі да Натальлі прыйшла адвакатка, нанятая яе братам. Яна растлумачыла Натальлі і адміністрацыі калёніі яе правы і параіла спадарыні Прадзед напісаць скаргу ў пракуратуру на кепскае абыходжаньне ў турме. Праўда, супрацоўнікі ўстановы адмовіліся даць паперу для напісаньня такой скаргі.

Тым ня меней Натальля зьбіраецца напісаць скаргу ўжо па выхадзе на волю.

Натальля кажа, што пасьля такога абыходжаньня ў турме не гатовая зноў сама выходзіць на акцыі пратэсту:

"Аднак разам з кімсьці я зноў гатовая выходзіць на акцыі і сядзець за іх у турме. Я настолькі не люблю Аляксандра Рыгоравіча, што гатовая яшчэ адседзець", — падкрэсьліла Натальля.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG