Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2011 мінімальны спажывецкі бюджэт (МСБ) сям'і з чатырох чалавек складзе 675980 беларускіх рублёў у разьліку на месяц, сказана ў паведамленьні Мінпрацы і сацабароны.

Новы МСБ сям'і з чатырох чалавек павялічыўся на 28,8% у параўнаньні з дзеючым у траўні-ліпені.

МСБ уяўляе сабой выдаткі на набыцьцё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальненьня асноўных фізіялягічных і сацыяльна-культурных патрэбнасьцей чалавека. Яны зацьвярджаюцца Мінпрацы штоквартальна ў цэнах апошняга месяца квартала для 8 сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва. МСБ прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназаваньня зьмяненьняў узроўню жыцьця насельніцтва і узмацненьня сацыяльнай падтрымкі маламаёмных грамадзян.

У цяперашні час МСБ сям'і іх чатырох чалавек служыць асновай для вызначэньня права грамадзян на атрыманьне льготных крэдытаў і субсыдый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыцьцё жылых памяшканьняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG