Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка мае права вырашаць, каму вярнуць мыта за ўвезены аўтамабіль


У Беларусі не плянуецца ніякіх зьменаў дзейнага мыта на ўвоз фізасобамі тавараў для асабістага карыстаньня, аднак у дзяржавы ёсьць мэханізм, які дазваляе кампэнсаваць маламаёмасным грамадзянам сумы выплачаных мытаў і падаткаў. Такое права мае А.Лукашэнка.

Пра гэта заявілі ў Дзяржаўным мытным камітэце рэспублікі.

"Праца ў частцы зьмены існых ставак мыта не вядзецца. Але дзяржава заўсёды пакідае за сабой права рэгуляваць праваадносіны, у тым ліку і пытаньні, зьвязаныя з абкладаньнем мытам і падаткамі тавараў, што ўвозяцца малазабясьпечанымі слаямі насельніцтва", – сказаў намесьнік старшыні ДМК Беларусі Сяргей Барысюк пасьля заканчэньня выніковай калегіі ведамства, якая адбылася ў чацьвер у Менску.

Выказваньні С.Барысюка прыводзіць у пятніцу афіцыйны сайт ведамства.

С.Барысюк растлумачыў, што ў Беларусі існуе працэдура, у адпаведнасьці зь якой пасьля выплаты мыта і падаткаў малазабясьпечаным грамадзянам, шматдзетным бацькам і інвалідам па рашэньні кіраўніка дзяржавы можа быць зроблена кампэнсацыя выплачаных сум мытных пошлін і збораў. Пры гэтым такая норма можа распаўсюджвацца як на ўвезеныя пасьля 1 ліпеня 2011 году легкавыя аўтамабілі, так і на іншыя тавары для асабістага карыстаньня.

С.Барысюк не ўдакладніў, ці рыхтуецца ў краіне адпаведнае дзяржаўнае рашэньне.

Ён падкрэсьліў, што ў ДМК лічаць вельмі малаверагодным тое, што для асобных катэгорый грамадзян могуць быць захаваныя стаўкі мыта на ўвоз аўтамабіляў на нацыянальным узроўні, які дзейнічаў да 1 ліпеня 2011 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG