Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць літоўскіх візаў, выдадзеных беларусам, узрасла на 59%


Колькасьць літоўскіх віз, выдадзеных грамадзянам Беларусі ў першым паўгодзьдзі 2011 года, узрасла на 59% у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам. Пра гэта паведаміў дырэктар консульскага дэпартамэнта МЗС Літвы Вітаўтас Пінкус на пасяджэньні міжведамаснай рабочай групы ў Паланзе 27 ліпеня, паведамляе прэс-служба літоўскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Паводле слоў Пінкуса, колькасьць візаў, што выдаюцца, большай часткай супадае з патокамі турыстаў. "Пасольства Літвы ў Мінску і генэральнае консульства ў Гародні за 2010 год выдалі больш як 107 тысяч віз, а толькі за першае паўгодзьдзе гэтага года — 77 тысяч віз", — паведамляе прэсавая служба. У прыватнасьці, у чэрвені гэтага года ў літоўскіх прадстаўніцтвах у Беларусі было выдадзена віз на 48% больш у параўнаньні з леташнім чэрвенем.

Міжведамасная рабочая група створана ў Літве указам міністра замежных спраў Аўдронюса Ажубаліса і дзейнічае з кастрычніка 2010 года. Яе мэта — абмеркаваньне з партнэрамі з дзяржустаноў і бізнэс-колаў пытаньняў, зьвязаных з удасканаленьнем працэдур выдачы віз замежным турыстам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG