Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў пусьцілі паглядзець на аварыю рудніка


Салігорск, Беларуськалій

Салігорск, Беларуськалій

Аварыя на рудніку "Беларуськалій" да гэтага часу не ліквідаваная, але галоўны інжынэр прадпрыемства Ўладзімер Шпакоўскі лічыць, што ніякай пагрозы затапленьня рудніка другога рудаўпраўленьня ААТ "Беларуськалій" няма.

Аварыя здарылася ў ноч з 23-га на 24-е чэрвеня, але да гэтага часу так і не ліквідаваная. На рудніку другога рудаўпраўленьня ААТ "Беларуськалій" было выяўлена выдзяленьне расолаў у выпрацоўку. Была сфармаваная міжведамасная камісія для кантролю сытуацыі на рудніку пад кіраўніцтвам першага віцэ-прэм'ера Ўладзімера Сямашкі.

"Штодня працуюць штабы пад кіраўніцтвам генэральнага дырэктара, а таксама кожны тыдзень праводзяцца нарады пры першым віцэ-прэм'еры", - адзначыў галоўны інжынэр. Ён паведаміў, што такая нарада прайшла ўчора. Уладзімір Сямашка апусьціўся ў шахту і праверыў ход выкананьня работ па лякалізацыі праяваў расолу.

"Працы, якія вядуцца, прызнаныя правільнымі, намечаны пляны да наступнай нарады. Сытуацыя кіраваная і прагназаваная", - сказаў Уладзімер Шпакоўскі журналістам, - паведамляе БЕЛТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG