Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


На Захадзе краіны хмарна, дождж, у Менску, Магілёве і Гомлі – сонечна, у Віцебску – кароткачасовы дождж. Тэмпэратура паветра +18 +22.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, клюб Графіці, канцэрт гурту Гаротніца
Пачатак а 19 гадзіне

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Жэнэва, разгляд у Радзе ААН па правах чалавека сытуацыі ў Туркмэністане

Варшава, у Польшчы будзе абнародаваная доўгачаканая справаздача аб катастрофе ў Расеі самалёта прэзыдэнта Польшчы. Катастрофа здарылася 10 красавіка 2010 году каля Катыні пад Смаленскам. Загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і каля 100 іншых прадстаўнікоў польскай палітычнай і вайсковай эліты

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1921 - Адольф Гітлер робіцца лідэрам Нацыянал-сацыялісцкай рабочай партыі Нямеччыны

1957 - уступіў у сілу статут Міжнароднага агенцтва ядзернай энэргіі (МАГАТЭ)

1968 - Папа рымскі Павел VI у энцыкліцы, названай «Humanae Vitae» (Чалавечае жыцьцё), забараніў для каталікоў любыя штучныя мэтады кантролю за нараджальнасьцю

1973 – На рэфэрэндуме ў Грэцыі народ скасаваў манархію і абвясьціў краіну рэспублікай

У гэты дзень нарадзіліся:

1805 -- Аляксіс дэ Таквіль, францускі пісьменьнік, гісторык і сацыёляг

1883 -- Бэніта Мусаліні, італьянскі палітычны дзеяч, стваральнік фашызму, кіраўнік Італіі ў 1922-1943 гадах.

1908 ― Юрка Лявонны, беларускі паэт

1929 ― Жан Бадрыяр, францускі філёзаф-постмадэрніст, сацыёляг, літаратар

У гэты дзень памерлі:

1856 ― Робэрт Шуман, нямецкі кампазытар і піяніст

1890 -- Вінцэнт Ван Гог, галяндзкі мастак (скончыў жыцьцё самагубствам).

1938 ― Вільгельм Кнорын, савецкі партыйны дзяржаўны дзеяч, публіцыст, рэдактар

2004 ― Язэп Юхо, доктар юрыдычных навук, заснавальнік навуковай школы дзяржавы і права Беларусі

Мінус 365:


Сёньня і заўтра палітычнага прызыву


цытата на памяць


Хто шукае ў свабодзе нешта, акрамя самой свабоды, створаны для нявольніцтва

Аляксіс дэ Таквіль
XS
SM
MD
LG