Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.


Першай пакупкай Освальда ў Менску стала электравілка, сымбаль яго лёсу, што як матылёк біўся паміж плюсам і мінусам, пакуль не замкнуў напружаньне на сабе і не згарэў, пакінуўшы ўспамін, крохкі, як вугальныя лускачкі, і эфэмэрны, як дым.

Хоць можна сказаць і наадварот – чатыры мільёны аркушаў дакумэнтаў, што зьявіліся на сьвет з нагоды Освальда, рэч зусім не эфэмэрная. А рапарты вонкавага назіраньня КДБ апярэдзілі відэакамэры на дзесяцігодзьдзі і, дзякуючы ім, можна, як падарожніку ў часе -- герою Брэдбэры, патрапіць у дзень Освальда ў Менску:

У 11:00 Лі Гарві выйшаў з гатэлю “Менск” і пайшоў у ГУМ. Там зайшоў у аддзел электратавараў, нешта спытаўся ў прадаўца, дастаў з кішэні грошы і пайшоў да касы. Ні за што не заплаціў, паклаў грошы назад у кішэню і пачаў хадзіць па першым паверсе ўнівэрмагу туды і назад і разглядаць розныя тавары. Затым вярнуўся ў аддзел электратавараў, заплаціў 2 рублі 25 капеек за электравілку, паклаў яе ў кішэню і падняўся на другі паверх. Там правёў некаторы час у аддзеле гатовага адзеньня, перагледзеў наяўныя касьцюмы, затым хутка пайшоў на выхад...

... я таксама выйшаў з гатэлю “Менск” і павярнуў налева, прайшоў паўз кінатэатар “Цэнтральны”, абутковую і ювэлірную крамы, затым бясконцы жоўты дом з калёнамі, ззаду засталася заўсёды шматлюдная кнігарня, шакалядны аазіс, крамы кветак і сувэніраў і праз 5 хвілін я ўваходзіў у ГУМ, падышоў да аддзелу электратавараў, павітаўся з прадавачкай, дастаў з кішэні грошы, падышоў да касы, не заплаціў, а вырашыў прагуляцца па першым паверсе ўнівэрмагу туды і назад і паглядзець розныя тавары, падняўся на другі паверх у аддзел мужчынскага адзеньня, перагледзеў наяўныя касьцюмы, вярнуўся ў аддзел электратавараў, заплаціў 1160 рублёў за электравілку, паклаў яе ў кішэню і хутка пайшоў на выхад.

Не з пустымі ж рукамі вяртацца.

Шаноўныя чытачы,

На сайце “Свабоды” завершана публікацыя літаратурнага досьледу жыцья Лі Гарві Освальда ў Менску. Ды выданьня рыхтуецца кніга, дзе будзе зьмешчаны дапоўнены і папраўлены тэкст, дадазены паказьнік імёнаў, крыніцы і да т.п. Кніга выйдзе бліжэйшым часам у сэрыі “Бібліятэка Свабоды”.

Плянуецца, што прэзэнтацыя адбудзецца ў двары дома, дзе жыў Освальд – сачыце за абвесткамі.

Калі вы хочаце атрымаць кнігу, прышліце заяўку з паштовым адрасам на svaboda@rferl.org

Рэдакцыя



ПапярэдніЯ разьдзелЫ:

Палёт матылька
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
“Здрастуй!” І бывай...
Паходы ў манастыр
“Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі”
КДБ і “мужчыны зь вялікай задніцай”
Мэйлер і гіганты сэксу
Цнота
Халтуршчыкі з КДБ
Разьбітае сэрца Освальда
“Я -- амэрыканскі грамадзянін”
На танцы
Дэман амнэзіі
З танцаў
Allegretto, allegro, allegrissimo
Тайна мядовага месяца
Роля дзірачак у гісторыі
Рэцэпт драмы
Камсамольская любоў
П’еса «Маладыя». Акт 1
П’еса “Маладыя”. Акт 2
Талстаеўскі
Освальд і Пушкін
Дагнаць Амэрыку
Навагодні сьмех
Бомба для Хрушчова
Пад бела-чорнымі крыламі
Каго бусел прынёс
Антысавецкая фармацэўтыка
Нахабства бязь межаў
Ідыёт, сабака, мярзотнік, падонак
Грошы, свабода, каханьне, душа
Спэцтэхніка падвяла
Нататкі антысаветчыка
Освальд і Сталін
Нататкі антысаветчыка. Працяг
Нашы на Месяцы
“Калектыў” пра калектыў
Злавіць матылька
Апошнія клопаты
Віза для Марыны
Лекі ад “Доктара Жывага”
“Лі Освальд” – 35 разоў па-беларуску
Памылка Мэйлера
Кніга без ілюстрацыяў
Далсты
Освальд – чытач “Гісторыі Освальда”
Цягнік, які не спазьніўся
Хоць на Месяц узвый
Пераклады перакладаў перакладаў
Хто сьмяецца апошнім

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG