Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва ўрадзе вырашаць лёс зімовага часу для Беларусі


У Беларусі пакуль канчаткова ня вырашана, ці адмяняць пераход на зімовы час.

Пра гэта паведамілі ў Беларускім дзяржаўным інстытуце мэтралёгіі.

Прапанову не пераходзіць на зімовы час зрабілі, але канчаткова гэтае пытаньне вырашыць Савет міністраў.

"Цяпер ідзе ўзгадненьне з усімі міністэрствамі, і да 2 жніўня прапановы па гэтым пытаньні паступяць у Савет міністраў, каб прыняць канчатковае рашэньне. Засталося ўжо няшмат часу, і пастанова, напэўна, будзе выдадзеная", — паведамілі ў інстытуце.

Паводле прадстаўнікоў інстытуту, больш аргумэнтаў — за тое, каб Беларусь засталася на цяперашнім часе і не пераходзіла ўвосень на зімовы.

"Справа ў тым, што калі мы будзем пераводзіць, тут некаторыя нязручнасьці таксама ёсьць, бо чыгуначны транспарт будзе ў нас адрозьнівацца ад Расеі зімой на 2 гадзіны. У сувязі з гэтым трэба рабіць пэўныя дзеяньні, таму праглядаліся розныя міністэрствы, таксама Белтэлерадыёкампанія, як нам будзе больш зручна працаваць у гэтым пляне. Пагатоў раней у Эўропе таксама хацелі адмовіцца. Яшчэ ў 2007 годзе эўрапейская эканамічная камісія павінна была разглядаць, але чамусьці не разглядалі. У нас дадзеных няма, чаму".
XS
SM
MD
LG