Лінкі ўнівэрсальнага доступу

American Express прыйшла ў Беларусь


Cусьветная фінансавая кампанія American Express пачынае працаваць у Беларусі.

Пра гэта паведамілі 27 ліпеня на адмысловай прэс-канфэрэнцыі ў Менску. Віцэ-прэзыдэнт кампаніі American Express Алекс Сэрдэр на пытаньне, чаму знакамітая кампанія прыходзіць у Беларусь падчас крызісу, адказаў так:

"Мы лічым, што прыход на рынак Беларусі падчас крызісу — гэта ўдалы час. Бо падчас крызісу звычайна адбываюцца пэўныя зьмены на рынку. І менавіта гэта дапаможа патэнцыйным пакупнікам рабіць пакупкі".

На прэс-канфэрэнцыі таксама абвясьцілі, што на першым этапе гэтага праекту ўсясьветна вядомымі плястыкавымі карткамі American Express змогуць карыстацца толькі нерэзыдэнты Беларусі. Аднак у пэрспэктыве такую магчымасьць атрымаюць і беларускія рэзыдэнты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG