Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — лідэр сярод краін Эўропы і СНД па росьце спажывецкіх цэн


Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, рост спажывецкіх коштаў у Беларусі ў чэрвені адносна траўня склаў 8,6%.

Тым часам у Нямеччыне і Італіі цэны вырасьлі на 0,1%, у Расеі — на 0,2%, у Казахстане, Латвіі, Фінляндыі — на 0,3%, ва Ўкраіне — на 0,4%.

У Эстоніі і Славакіі кошты ў чэрвені не зьмяніліся, а ў шэрагу іншых краінаў нават зьнізіліся: у Баўгарыі — на 0,9%, у Вугоршчыне, Чэхіі — на 0,2%, у Ірляндыі, Гішпаніі, Літве — на 0,1%, у Нарвэгіі, Польшчы — на 0,4%, у Турэччыне — на 1,4%,перадае БелаПАН.

Цэны на прадукты харчаваньня і безалькагольныя напоі ў Беларусі вырасьлі ў чэрвені на 8,2%, у Гішпаніі і Італіі — на 0,1%, Казахстане — на 0,2%, Украіне — на 0,3%, Фінляндыі — на 0,4%. У Нямеччыне цэны на прадукты не зьмяніліся. У астатніх краінах назіралася зьніжэньне коштаў: у Баўгарыі — на 2,4%, Вугоршчыне — на 1,2%, Латвіі — на 0,2%, Літве — на 0,8%, Нарвэгіі — на 0,7%, Польшчы — на 1,8%, Расеі — на 0,4%, Славаччыне — на 0,5%, Турэччыне — на 6,4%, Чэхіі — на 1,5%, Эстоніі — на 0,6%.

У чэрвені Беларусь таксама была ў лідэрах па росьце коштаў жыльлёвых паслуг, вады, электрычнасьці і газу — яны павялічыліся на 5,7% адносна траўня. У Італіі і Казахстане цэны на гэтыя паслугі не зьмяніліся, у Баўгарыі і Славаччыне вырасьлі на 0,1%, у Вугоршчыне, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Турэччыне — на 0,2%, у Літве — на 0,3%, ва Ўкраіне — на 0,4%, у Ірляндыі — на 0,5%, у Фінляндыі і Чэхіі — на 0,8%, у Латвіі і Эстоніі — на 1,2%. У Гішпаніі і Нарвэгіі кошты гэтых паслуг зьнізілася на 0,1 і 0,6% адпаведна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG