Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мясьніковіч зноў абяцае пераадолець цяжкасьці на валютным рынку


Міхаіл Мясьніковіч

Міхаіл Мясьніковіч

Прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч не сумняваецца ў часовым характары цяжкасьцяў на валютным рынку краіны.

"Мы зможам іх пераадолець, зладжана працуючы з Нацыянальным банкам", - заявіў прэм'ер-міністар, прадстаўляючы калектыву Нацбанка новага старшыню праўленьня Надзею Ермакову.

Мясьніковіч адзначыў, што ўрад краіны мае намер дружна і канструктыўна працаваць з новым кіраўніцтвам Нацбанку. Таксама ён паведаміў, што ў другой палове жніўня пройдзе пашыранае пасяджэньне праўленьня Нацбанку з удзелам кіраўніка краіны, дзе будуць разгледжаны ўсе пытаньні функцыянаваньня банкаўскай сфэры. Паводле Мясьнковіча, урад і Нацбанк у многім павінны вырашыць праблемы, магчыма часткова, яшчэ да гэтага пасяджэньня, паведамляюць дзяржаўныя мэдыі.

22 чэрвеня кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей прадставіў калектыву Нацбанка ў якасьці выконваючага абавязкі кіраўніка Нацбанка першага намесьніка старшыні праўленьня Юрыя Алымава. 69-гадовага Пятра Пракаповіча, які ўзначальваў Нацбанк з сакавіка 1998 года, пасьля апэрацыі на сэрцы кіраўнік краіны адправіў у адстаўку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG