Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: прысуды ўдзельнікам маўклівай акцыі пакінулі бязь зьменаў


Магілеўскі абласны суд не задаволіў скаргі двух грамадзянаў, якіх затрымалі падчас маўклівай акцыі 3 ліпеня.

Алега Дзьячкова і Аляксандра Цімановіча Ленінскі суд Магілёва прызнаў вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьці. Дзьячкова аштрафавалі на 30 базавых велічыняў, а Сімановічу вынесьлі папярэджаньне. З гэтымі прысудамі яны не пагадзіліся і падалі скаргі ў абласны суд, які пакінуў выракі бязь зьменаў.

Дзьячкоў прадставіў суду відэасюжэт пра сваё затрыманьне, але суд палічыў, што ён акурат сьведчыць пра ўдзел Дзьячкова ў несанкцыянаваным шэсьці.
XS
SM
MD
LG