Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых 27 ліпеня ў Менску і Берасьці адпусьцілі


Затрыманьне Андрэя Прыстаўкі
Затрыманьне Андрэя Прыстаўкі
Затрыманых вечарам 27 ліпеня ў Менску падчас ускладаньня кветак да помніка Янку Купалу Ніну Багінскую і Натальлю Водзіч адпусьцілі з пастарунку.

Вэтэран КХП-БНФ Ніна Багінская і Натальля Водзіч ускладалі кветкі да помніка Янку Купалу з нагоды гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі 27 ліпеня 1990 года. Паводле праваабарончага цэнтра "Вясна" іх затрымалі і даставілі ў Цэнтральны РУУС.

Таксама без складаньня пратаколаў адпусьцілі зь Ленінскага РАУС Берасьця затрыманых 27 ліпеня ў Берасьці ўдзельнікаў маўклівай акцыі.

Адным з затрыманых быў Андрэй Прыстаўка, а другога хлопца завуць Раман.

Андрэя Прыстаўку затрымлівалі і на мінулай маўклівай акцыі, але таксама адпусьцілі без складаньня пратаколу пасьля “прафіляктычнай” гутаркі.

27 ліпеня ў Берасьці адбыліся дзьве маўклівыя акцыі: адна – удзень на рынку, а другая – увечары на пешаходнай вуліцы Савецкай. На вечаровай і адбыліся затрыманьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG