Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Беларусь парушыла міжнародныя пагадненьні


ААН зьвінаваціла беларускія ўлады ў тым, што яны парушылі падпісаныя краінай міжнародныя пагадненьні, пакараўшы сьмерцю двух чалавек у часе, калі іх справы знаходзіліся на пераглядзе.

Камітэт ААН па правох чалавека зазначыў, што гэта другое такое парушэньне з боку Беларусі на працягу двух гадоў. Паводле камітэту, двое пакараных сьмерцю не атрымалі справядлівага суду, што зьяўляецца парушэньнем міжнароднай Канвэнцыі аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Дакладная дата выкананьня сьмяротнага прысуду невядомая, але мяркуецца, што гэта здарылася паміж 13 і 19 ліпеня.

Пра расстрэл двух гарадзенцаў Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі стала вядома 20 ліпеня з публікацыі ў газэце “Вечерний Гродно”.

Сьмяротны прысуд ім вынес 14 траўня 2010 году Гарадзенскі абласны суд. Грышкаўцова і Бурдыку прызналі вінаватымі адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: “Забойства двух і больш асобаў з асаблівай жорсткасьцю, спалучанае з разбойным нападам”; “Разбой з прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў”; “Наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці шляхам падпалу”; “Выкраданьне малалетняга групаю асобаў”; “Разбойны напад”; “Замах на крадзеж аўтамашыны” і “Крадзеж дакумэнтаў”. Пасьля вынясеньня прысуду асуджаныя прасілі Аляксандра Лукашэнку аб памілаваньні, але атрымалі адмову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG