Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва зьвернецца ў Чырвоны Крыж у справе Зьмітра Бандарэнкі


Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка
Старшыня Камітэту замежных справаў Сойму Літвы Эмануэліс Зінгерыс выступіў з заявай з нагоды сытуацыі з палітвязьнем Зьмітром Бандарэнкам.

«Мы выказваем вялікую заклапочанасьць з нагоды стану здароўя каардынатара беларускай грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Зьмітра Бандарэнкі, які ўчора перанёс цяжкую апэрацыю на хрыбце. Ён з красавіка гэтага году адбывае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на 2 гады за ўдзел у грамадзянскай акцыі, накіраванай супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Пасьля такіх складаных апэрацый неабходны працяглы пэрыяд рэабілітацыі, пастаянны догляд і кансультацыі незалежных прафэсійных лекараў. Аднак, па нашых дадзеных, гэтага цяжка хворага чалавека, які пасьля апэрацыі пакутуе ад болю, хочуць вярнуць проста ў турму нават бяз курсу рэабілітацыі. У выпадку незабесьпячэньня належнага мэдыцынскага дагляду і ўмоваў рэабілітацыі яму пагражае інваліднасьць.

Дзеяньні структур улады Беларусі ў дачыненьні да гэтага вядомага беларускага актывіста ня толькі выклікаюць відавочную пагрозу яго здароўю, але і ствараюць атмасфэру пастаяннага страху і запалохваньня палітычных апанэнтаў у Беларусі, таму такія дзеяньні зьяўляюцца неапраўданымі і недапушчальнымі», - заявіў Эмануэліс Зінгерыс.

Кіраўнік Камітэту замежных справаў Сойму Літвы заклікае ўлады Беларусі забясьпечыць неабходны для Зьмітра Бандарэнка мэдыцынскі дагляд і рэабілітацыю.

«Мы пільна назіраем за хадою яго справы і справаў незаконнага зьняволеньня іншых палітычных вязьняў у Беларусі і зноў патрабуем іх неадкладнага вызваленьня.

Мы зьвяртаемся ў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, зьвяртаючы яго ўвагу на яшчэ адзін выпадак крайняга самаўпраўства і пагарды да чалавечага здароўя і жыцьця ў Беларусі », - заявіў літоўскі палітык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG