Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вельскі раённы суд Архангельскай вобласьці адмовіў у задавальненьні просьбы былога суўладальніка кампаніі "Юкас" Платона Лебедзева аб умоўна-датэрміновым вызваленьні. Раней падтрымаць хадайніцтва адмовілася пракуратура Вельскага раёну, а кіраўніцтва калёніі дало зьняволенаму нэгатыўную характарыстыку.

Трансьляцыя з паседжаньня суду вялася ў жывым эфіры на сайце расейскай службы Радыё Свабода.

Разгляд просьбы Лебедзева аб УДВ пачаўся 26 чэрвеня. У падтрымку вызваленьня зьняволенага прадпрымальніка выказаліся яго сваякі: брат, жонка, дачка. Некалькі працадаўцаў заявілі, што могуць даць Лебедзеву месца працы ў выпадку вызваленьня.

Пры гэтым да справы былі далучаныя дакумэнты выпраўленчай калёніі, у якіх гаварылася аб парушэньнях, якія зьдзейсьніў зьняволены: у прыватнасьці, Лебедзеў, паводле дадзеных прадстаўнікоў ВК-14, страціў робу, пантофлі і іншыя прадметы, выдадзеныя яму ў месцы адбыцьця пакараньня. Акрамя таго, былы кіраўнік "МЕНАТЕП" нібыта аднойчы зьвярнуўся да афіцэра на ты. Сам Лебедзеў з гэтым не пагадзіўся.

Лебедзеў падаў на УДВ пасьля таго, як 30 сьнежня разам з экс-кіраўніком "Юкасу" Міхаілам Хадаркоўскім быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўленьня волі. Прадпрымальнік знаходзіўся пад вартай з 2003 году і, такім чынам, адбыў больш за палову тэрміну. Першапачаткова прашэньне было пададзена ў Маскве, дзе Лебедзеў знаходзіўся ў сувязі з разглядам справы. Аднак асуджанага этапавалі ў Вельскую калёнію да таго, як маскоўскі суд пасьпеў разгледзець прашэньне, і прашэньне аб УДВ паступіла ў мясцовы суд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG