Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія гастарбайтэры спалі пад Масквой у лесе на матрацах


Маскоўская паліцыя выявіла на захадзе расейскай сталіцы лягер мігрантаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце Галоўнага ўпраўленьня МУС РФ па Маскве.

У ноч на 27 ліпеня супрацоўнікі УУС Заходняй адміністрацыйнай акругі знайшлі ў лесе непадалёк ад Рабінавай вуліцы лягер нелегальных мігрантаў.

Як паведамляе прэс-служба ГУ МУС Масквы, былі затрыманыя 72 чалавекі. Гэта грамадзяне краінаў Сярэдняй Азіі, а таксама Армэніі, Беларусі і Ўкраіны. Мігранты спалі на матрацах ўздоўж чыгункі.

Лагер яны наладзілі недалёка ад месца працы. Дзе менавіта яны працавалі, не ўдакладняецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG