Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэсе ЗША прайшлі слуханьні аб дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе


"Найбольш цяжкія праблемы ў галіне дэмакратыі сярод эўрапейскіх краін цяпер у Расеі», – такая ацэнка намесьніка памочніка дзяржсакратара ЗША Томаса Мэліа. Кангрэсмэн Дэн Бартан паставіў Расею ў адзін шэраг зь Беларусьсю.

Гэтыя словы прагучалі ў рамках слуханьняў "Усходняя Эўропа: стан дэмакратыі і свабоды” падкамітэту па Эўропе і Эўразіі Камітэту па міжнародных справаў Кангрэсу ЗША. Пра гэта паведамляе "Голас Амэрыкі".

Ва ўступным слове старшыня падкамітэту, рэспубліканец Дэн Бартан адзначыў важную дату – прайшло 20 гадоў з моманту распаду Савецкага Саюзу і, адпаведна, спыненьня яго ўплыву і на былыя рэспублікі, і на краіны Ўсходняй Эўропы. За гэты час дзяржавы прайшлі розны шлях. Дзесьці былі датрыманыя дэмакратычныя формы праўленьня – да такіх краін Бартан аднёс дзяржавы Балтыі. Іншыя краіны да гэтага імкнуцца, аднак яшчэ ня цалкам увасобілі дэмакратычныя пераўтварэньні, і застаецца нямала праблем. Тут кангрэсмэн вылучыў, у прыватнасьці, Грузію, Альбанію і Малдову.

Расею Дэн Бартан паставіў у адзін шэраг зь Беларусьсю. Гэтыя дзяржавы ён назваў “недэмакратычнымі”, спасылаючыся на аўтарытарныя формы праўленьня (а ў Беларусі, па словах Бартана, гэта і зусім дыктатура Аляксандра Лукашэнкі), парушэньні закону, карупцыю і фальшаваныя вынікі выбараў.

“Мы павінны выразна даць зразумець, што Злучаныя Штаты ня маюць намер трываць гэты статус-кво", – падкрэсьліў Дэн Бартан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG