Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты пасьля трагічных падзей у Нарвэгіі разважаюць аб характарыстыках таго тыпу тэрарыста, які ўяўляе сабой Андэрс Брейвік. Ён добра адукаваны, разумны, выкладае свае погляды на канцэптуальным узроўні і разумее, чаго хоча дамагчыся. Наколькі распаўсюджаны такі тып тэрарыста-забойцы? Ці здольны Брейвік падаць прыклад іншым? Як грамадзтва можа змагацца з такім тыпам сацыяльнай паталёгіі?

Сваімі меркаваньнямі на гэты конт з Радыё Свабода падзяліўся старшы навуковы супрацоўнік маскоўскага Інстытуту псыхалёгіі, экспэрт па псыхалёгіі тэрарызму Цімафей Несьцік:

“Калі весьці гаворку аб ідэалягічным тэрарызьме, то ёсьць некалькі тыповых рыс, якія мы бачым і ў паводзінах Андэрса Брейвіка. Перш за усё, гэта разрыў сацыяльных сувязяў чалавека з астатнімі людзьмі. Асоба тэрарыста пачынае як бы самаізалявацца, адлюстроўваючы вонкава даступнасьць і адкрытасьць, а на самай справе ён усё больш становіцца адчужаны ад сяброў, сваякоў, ад тых людзей, якіх мы звычайна лічым значнымі для сябе. Зь іншага боку, мы тут бачым яшчэ адзін тыповы фэномэн – гэта чалавек адукаваны. Ён шмат у чым падобны на многіх тэрарыстаў "Аль-Каіды". Сярод такіх тэрарыстаў у вельмі многіх была годная праца, яны атрымалі добрую адукацыю. Так, зьмяняецца асяродзьдзе, у якой фармуюцца тэрарысты. Калі раней мы маглі казаць пра тое, што іх рыхтуюць у нейкіх лягерах, у лесе, то цяпер відавочна, што яны могуць фармавацца, выкарыстоўваючы ідэі, рэсурсы, якія распаўсюджаныя ва ўсім грамадзтве. Вялікую ролю тут адыгралі глябалізацыя і пераход да інфармацыйнага, інтэрнэтнага грамадзтва...”

Цалкам меркаваньне экспэрта чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG