Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Просты спосаб абысьці web-блякаду


Да ўвагі наведнікаў сайту svaboda.org!

Ня раз здаралася так, што ў некаторых краінах у нейкі дзень зь невядомых прычынаў раптам заблякоўваецца нейкі сайт (напрыклад vk.com). Каб пазьбегнуць непрыемнасьці, калі раптам вы страчваеце доступ да патрэбнага вам сайту, прапануем лёгкае выйсьце - праграму падлучэньня да проксі сэрвэра, распрацаваную кампаніяй psiphon. Вось што для гэтага трэба зрабіць:


1. Празь лінк netgraniz.info зайдзіце на старонку спампоўваньня.

2. Спампуйце файл psiphon3.exe празь лінк Download (123 KB) у цэнтры старонкі.

3. Адкрыўшы файл, націсьніце на “Run”.

4. У правым ніжнім куце экрана зьявіцца акенца праграмы psiphon. Пачакайце, пакуль сіняя стрэлка ў акенцы перастане круціцца (усталёўваецца сувязь з проксі-сэрвэрам) і ператворыцца ў зялёны кружок з “птушкай.”

5. Як толькі ўсталюецца сувязь, psiphon аўтаматычна адкрые новае акно (або закладку) браўзэра са старонкай www.vk.com у якасьці галоўнай.

6. Калі націснуць на сіні лягатып psiphon у малым акенцы, у браўзэры дадасца новая закладка з старонкай Радыё Свабода.

7. Цяпер вокны з адкрытымі праграмай psiphon старонкамі svaboda.org і vk.com працуюць праз проксі-сэрвэр. У іх вы можаце адкрываць любыя заблякаваныя старонкі, упісваючы адрас у адрасны радок.

8. Для спыненьня працы ў рэжыме проксі зачыніце акенца psiphon. Каб зноў падлучыцца да проксі сэрвэра, паўтарыце пункты 3-7.

Увага, проксі-сэрвэр - гэта сродак абысьці блякаду сайтаў, пры ddos-атаках ён не дапамагае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG