Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША ўвялі візавыя санкцыі супраць дзясяткаў расейскіх чыноўнікаў


27 ліпеня Дзярждэпартамэнт ЗША пацьвердзіў інфармацыю газэты Washington Post аб увядзеньні візавых санкцый супраць шэрагу расейскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненьне да сьмерці юрыста інвэстфонду Hermitage Capital Management Сяргея Магніцкага.

У дакумэнце фігуруе каля 60 прозьвішчаў расейскіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША, а таксама замарожаныя іх банкаўскія рахункі на тэрыторыі Амэрыкі. У цяперашні момант дакумэнт накіраваны з Дзярждэпартамэнту ў Сэнат у дадатак да ўжо існуючага законапраекту.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту на пісьмовы запыт агенцтва РИА «Новости», адказаў наступнае:

"У адпаведнасьці з законам аб іміграцыі і грамадзянстве, Дзярждэпартамэнт абавязаны адмаўляць у выдачы віз асобам, якія маюць дачыненьне да парушэньняў правоў чалавека, такім як катаваньні і пазасудовыя забойствы. Дзярждэпартамэнт распачаў неабходныя меры для таго, каб у асоб, якія маюць дачыненьне да неправамернай гібелі Сяргея Магницкага, не было амэрыканскіх віз. У адпаведнасьці з законам аб іміграцыі і грамадзянстве, мы не раскрываем імёны людзей, якім адмоўлена ў візах".

Цалкам гэты матэрыял чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG