Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 год Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі


Вярхоўны Савет 12 скліканьня

Вярхоўны Савет 12 скліканьня

27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Гэты дакумэнт стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасьці Беларусі.

Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце абвясьціла «поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў зьнешніх дачыненьнях".

27 ліпеня было абвешчана Днём незалежнасьці Беларусі.

25 жніўня 1991 Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закону, на падставе якога былі ўнесеныя зьмены і дадаткі ў Канстытуцыю 1978 году. Новая канстытуцыя была прынята 15 сакавіка 1994 году.

Улады адмянілі сьвята пасьля рэферэндуму 1996. Дзень незалежнасьці пачалі адзначаць у дзень вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. Дэмакратычная грамадскасьць, як і раней, адзначае Дзень незалежнасьці менавіта 27 ліпеня.

27 ліпеня адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя аргкамітэту па сьвяткаваньні 20-годзьдзя незалежнасьці Беларусі. Удзел у ёй возьмуць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" Аляксей Шэін і намесьнік старшыні руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.

Пазьняк: “Галоўным быў вынік. І мы яго дасягалі”


У 2010 годзе ў Варшаве выйшла брашура Зянона Пазьняка “Дэклярацыя – першы крок да Незалежнасьці”, прымеркаваная да 20-годзьдзя прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР і ўтварэньня Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. У размове з карэспандэнтам Свабоды год таму аўтар узгадаў падзеі 20-гадовай даўніны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG