Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі: ізаляцыя аддасьць Беларусь пад поўны кантроль Масквы


Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заклікаў Эўропу не адварочвацца ад Беларусі, заявіўшы, што ізаляцыя гэтай "вельмі эўрапейскай нацыі" пракладзе шлях для Крамля, каб атрымаць "поўны кантроль" над Менскам.

"Мы ўважліва сочым за разьвіцьцём падзей у Беларусі", -- заявіў Саакашвілі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім у Батумі 26 ліпеня.

"Мы вельмі добра ведаем аб праблемах, якія існуюць у Беларусі, але ў той жа час мы таксама добра ведаем, што цьверджаньне, быццам Расея больш
Цьверджаньне, быццам Расея больш дэмакратычная за Беларусь, цалкам абсурднае -- у адрозьненьне ад Расеі, Беларусь не акупуе суседнія краіны.

дэмакратычная за Беларусь, цалкам абсурднае -- у адрозьненьне ад Расеі, Беларусь не акупуе суседнія краіны; правядзеньне палітыкі ізаляцыі ў дачыненьні да Беларусі, як гэта часам бывае, павялічвае шанец пакласьці канец сувэрэнітэту Беларусі, якая патрапіць пад поўны кантроль цяперашняга ўраду Расеі - што было б контрапрадуктыўным для доўгатэрміновага разьвіцьця Эўропы; [Беларусь] зьяўляецца вельмі таленавітай і вельмі эўрапейскай краінай, і такі [сцэнар], было б вельмі нэгатыўным для ўсяго рэгіёну ", -- сказаў Саакашвілі.

"Таму я лічу, што правядзеньне дыялёгу і адкрытая размова па усіх пытаньнях, якія зьяўляюцца крыніцай вялікай заклапочанасьці для ўсіх нас, неабходная, як ніколі раней", -- дадаў ён.

Раней Саакашвілі выказваў аналягічныя заўвагі ў дачыненьні да Беларусі на міжнароднай канфэрэнцыі ў Батумі 22 ліпеня. У сваім выступе Саакашвілі заявіў, што тыя, хто жадае ізаляваць Беларусь, не гатовыя ўжыць тыя ж стандарты да Расіі.

У студзені 2010 году Міхаіл Саакашвілі падзякаваў віцэ-прэм'еру Беларусі, які наведваў Грузію, за "прынцыповую, дальнабачную і мудрую пазыцыю" Менска і за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі. Беларусь, у адрозьненьне ад Расеі, не прызнала незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Саакашвілі быў адным з першых замежных лідэраў, які павіншаваў Лукашэнку з пераабраньнем ў сьнежні 2010 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG