Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР'Е:


У Менску і Гомелі ўвесь дзень сонечна, тэмпэратура ад +23 да +25, у іншых абласных цэнтрах кароткачасовыя дажджы, тэмпэратура ў Віцебску +22 +24, у Гародні, Берасьці і Магілёве +20 +22.


ПАДЗЕІ Ў БЕЛАРУСІ:


У розных гарадох краіны інтэрнэт-супольнасьць “Рэвалюцыя ў сацыяльных сетках” заклікае правесьці чарговыя акцыі пратэсту.

У Менску ў офісе Руху "За Свабоду" (пр. Незалежнасьці, 80-73) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя аргкамітэту сьвяткаваньня 20-годзьдзя незалежнасьці Беларусі. Пачатак у 14.00.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэзэнтацыя Дакладу аб сусьветных інвэстыцыях 2011 з удзелам Фарыда Караханова - прадстаўніка ПРААН у Рэспубліцы Беларусь і прадстаўніка Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 11.00.

Адбудзецца прамая тэлефонная лінія і інтэрнэт-канфэрэнцыя з намесьнікам міністра працы і сацыяльнай абароны Ігарам Старавойтавым на тэму: "Ужываньне кантрактнай формы найму". Тэлефон прамой лініі (017) 306-37-95 будзе працаваць з 11.00 да 12.30


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Баку, візыт прэм'ер-міністра Турцыі Рэджэпа Эрдагана у Азэрбайджан

Н'ю-Дэлі: сустрэча міністраў замежных справаў Індыі і Пакістану

Жэнэва, пасяджэньне рады Сусьветнай гандлёвай арганізацыі


ЁСЬЦЬ НАГОДА


У 1990 годзе была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1794 — Француская рэвалюцыя, пераварот 9 тэрмідора, арышт дыктатара Максымільяна Рабэсп'ера

1919 — польскія ўлады забаранілі газэту «Беларуская думка»

1943 – у Італіі распушчаная фашыстоўская партыя

1953 — заканчэньне Карэйскай вайны: ЗША, КНР, Паўночная Карэя і Паўднёвая Карэя падпісваюць пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў

2002 — трагедыя на авіяшоў у Львове (Украіна), загінула 77 чалавек

У гэты дзень нарадзіліся:

1877 ― Уладзімер Перцаў, беларускі гісторык

1906 ― Ежы Гедройц, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопісу «Kultura» ў Парыжы

У гэты дзень памерлі:

1841 ― Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт

1969 ― Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог і актывіст дыяспары


Мінус 365:

Год таму на сайце Свабоды. Пэрспэктывы зьмены рэжыму ў Беларусі


Цытата на памяць:

Трэба ўмець захоўваць прынцыпы і мяняць погляды.
Ежы Гедройц
XS
SM
MD
LG