Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч трэці раз за час зьняволеньня трапіў у штрафны ізалятар калёніі.

Пра гэта ягонай нявесьце Насьце Палажанцы паведаміў прадстаўнік Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.

Ён зазначыў, што спагнаньне на Дашкевіча накладзенае нібыта за адмову ад працы.

“Гэта выклікае зьдзіўленьне, бо ў лістах да бацькі Зьміцер паведамляў, што зьбіраецца працаваць, і ўдакладняў — праца будзе зьвязаная зь лесаперапрацоўчым матэрыялам”,— піша прэсавая служба Маладога фронту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG