Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 1 жніўня і 1 лістапада 2011 году адбудзецца падвышэньне працоўных і сацыяльных пэнсій, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

"У адпаведнасьці з указам, з 1 жніўня пераразьлік працоўных пэнсій будзе зроблены зыходзячы зь сярэдняй заработнай платы работнікаў за II квартал 2011 году. У выніку пераразьліку пэнсіі павялічацца ў сярэднім на 13% – з Br669 тыс. да Br757 тыс.", - паведамілі ў прэс-службе.

Там патлумачылі, што ўказам прадугледжана зрабіць пераразьлік працоўных пэнсій у жніўні і лістападзе 2011 году, а таксама падвысіць памеры сацыяльных пэнсій.

У прыватнасьці, з 1 жніўня памер пэнсій інвалідам I групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства) павысіцца з 85% да 100% бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), інвалідам зь дзяцінства II групы - з 75% да 95% БПМ, інвалідам II групы , дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнае дзіця – з 65% да 85% БПМ, інвалідам III групы (у тым ліку інвалідам зь дзяцінства) – з 55% да 75% БПМ.

Сацыяльныя пэнсіі дзецям-інвалідам ва ўзросьце да 18 гадоў пры першай ступені страты здароўя узрастуць з 60% да 80% БПМ, другі – з 65% да 85% БПМ, трэцяй – з 75% да 95% БПМ, чацьвёртай – з 85% да 110% БПМ.

Таксама, у адпаведнасьці з указам, з 1 лістапада 2011 году пераразьлік працоўных пэнсій будзе зроблены зыходзячы зь сярэдняй заработнай платы работнікаў за III квартал бягучага году. У выніку пераразьліку пэнсіі павялічацца ў сярэднім на 7,9% – з Br757 тыс. да Br817 тыс.

У цэлым для рэалізацыі гэтых захадаў спатрэбіцца Br 1,4 трлн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG