Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскі дыплямат: гэта запрашэньне не для асобы


Ганаровая варта сутракае Берлюсконі ў Менску ў лістападзе 2009 году
Ганаровая варта сутракае Берлюсконі ў Менску ў лістападзе 2009 году
Першы сакратар амбасады Італіі ў Беларусі Рэната Куартаронэ удакладніў паведамленьне Белтэлерадёкампаніі пра тое, што Аляксандар Лукашэнка прыняў запрашэньне ад прэм'ера Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі на удзел ва ўсясьветнай выставе «Эскпо-2015» у Міляне.

Куартаронэ: «Як вы ведаеце, у 2015 годзе ў Міляне адбудзецца міжнародная выстава "Universal World Expo". Паводле правілаў Міжнароднай арганізацыі выставаў, у якую ўваходзяць амаль усе краіны-чальцы ААН, кіраўнік краіны, якая прымае гэтую выставу, абавязаны разаслаць лісты з запрашэньнем усім краінам, якія жадаюць узяць у ёй
Запрашэньне было на адрас асобы, бо каб запрасіць краіну, трэба зьвярнуцца да яе кіраўніка.

удзел. Такія лісты ён павінен разаслаць ва ўсе краіны, якія ўваходзяць у арганізацыю. "Universal World Expo" -- гэта бізнэс-кірмаш, на якім кожная краіна прэзэнтуе свае дасягненьні. Напрыклад, калі Італія брала ўдзел у такой выставе ў Аўстраліі, дык там дэманстравалася прадукцыя Ferrari, Armani, Dolce & Gabbana, італьянскае віно -- дасягненьні нашай вытворчасьці. Таму запрашэньне было не для асобы. Запрашэньне было на адрас асобы, бо каб запрасіць краіну, трэба зьвярнуцца да яе кіраўніка. Прэзыдэнт Лукашэнка атрымаў такое запрашэньне такім самым чынам, як, напрыклад, прэзыдэнт Абама».

Пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году ўезд Аляксандру Лукашэнку на тэрыторыю Эўразьвязу забаронены. Таму мы спыталіся ў спадара Куартаронэ ці зможа Лукашэнка прыехаць у Італію, калі захоча асабіста ўзяць удзел у выставе.

Куартаронэ: «Мы размаўляем пра 2015 год, таму я не магу сказаць, ці
Ня думаю, што гэта ўзровень кіраўніка дзяржавы.

застануцца праз чатыры гады ў сіле гэтыя абмежаваньні на ўезд. Але, шчыра кажучы, хоць я і ня маю шматгадовага досьведу, я дагэтуль ніколі ня бачыў, каб кіраўнік дзяржавы адкрываў працу павільёна сваёй краіны. Гэта хутчэй для міністра эканомікі, бо выстава арыентаваная на эканоміку і бізнэс. Ня думаю, што гэта ўзровень кіраўніка дзяржавы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG