Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бомба для Хрушчова

  • Аляксандар Лукашук

Візыт Хрушчова ў Менск, 1962 год

Візыт Хрушчова ў Менск, 1962 год

Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.


2 студзеня Освальд напалохаў каманду вонкавага назіраньня КДБ – ён выйшаў з хаты са стрэльбай у руках і пайшоў на прыпынак тралейбуса (як высьветлілася, здаваць зброю ў паляўнічую краму, яму нават выплацілі 18 рублёў).

Візыт Хрушчова ў Менск, 1962 год
Гэта быў другі пярэпалах – першы здарыўся, калі супрацоўнік, які вёў назіраньне празь дзірачку ў сьцяне, заўважыў падазроныя дзеяньні. Освальд важдаўся з кавалкамі мэталу, нечым, падобным да пораху – так робяць выбуховыя прыстасаваньні. Так, прынамсі, расказалі Мэйлеру.

У КДБ падняўся вэрхал: у студзені Менск меўся адведаць Мікіта Хрушчоў, кіраўнік партыі і ўраду.

Супрацоўнікі КДБ не адказалі на пытаньне Мэйлера, ці яны заходзілі ў кватэру Освальдаў у адсутнасьць гаспадароў, каб праверыць падазрэньне. “Сьцяпан” сказаў, што пазьней яны здолелі дастаць усё са сьметніцы і правесьці інспэкцыю. Трывога была падманнай, скрынка аказалася лухтой, нічым. Нават не самаробным фэервэркам.

Дзёньнік ЛГО
4 студзеня 1962

Мяне выклікалі ў пашпартны стол, бо мой дазвол на жыхарства сёньня сканчаецца. Я маю цяпер амэрыканскі пашпарт, таму мне выдалі зусім новы дакумэнт, які называецца “Пашпарт для замежнікаў”. Паколькі нам далі дазвол на выезд і ведаюць, што мы паедзем, тэрмін дзеяньня да 5 ліпеня 1962 году.


Прыезду Хрушчова, калі меркаваць зь “Дзёньніку”, Освальд не заўважыў.

А бязь дзёньніку мог зьвярнуць увагу, што ў суседні, добра бачны з балькону тэатар опэры і балету на аўтобусах масава прывозілі не зусім тэатральную публіку – там адбывалася сельскагаспадарчая нарада, на якой выступаў Хрушчоў. За бясьпеку кіраўніка партыі і ўраду адказваў КДБ, які, як і міліцыя, працаваў у рэжыме асаблівай пільнасьці. Назіраньне за Освальдам у той дзень, верагодна, узмацнілі.

Калі б Освальд нейкім чынам патрапіў у залю, ён бы мог на свае вушы пачуць, як партыя кіруе, напрыклад, навукай – рэфэрэнты назьбіралі Хрушчову прыкладаў з працы беларускіх біёлягаў. Хрушчоў сьмяшыў удзельнікаў нарады прыкладамі пра акадэмічнае разьвядзеньне ў Беларусі далёкаўсходняга коркавага дрэва “аксаміту” – яго любілі зайцы, а дасьледнікі засыналі ад салодкага паху, вось, маўляў, і ўся навука. А хто будзе разводзіць кукурузу квадратна-гнездавым мэтадам? Але ўсесаюзную вядомасьць мясцовым біёлягам прынёс іншы дасьледнік з Акадэміі навук – ён патрапіў аж у выступ Хрушчова на Пленуме ЦК КПСС:
Візыт Хрушчова ў Менск, 1962 год

У Інстытуце біялёгіі Акадэміі навук Беларускай ССР тав. Крапіўны А.П. абараніў вучоную ступень кандыдата біялягічных навук на тэму: “Экалёгія і гаспадарчае значэньне эўрапейскага белага бусла, чорнага бусла і звычайнай шэрай чаплі ў Беларусі”. (Ажыўленьне ў залі, сьмех.) Я прызнаюся ў сваім невуцтве – чорнага бусла ня бачыў, ня ведаю, ці водзіцца ён у Беларусі. Веру гэтаму вучонаму: калі ён піша, відаць, чорны бусел ёсьць. Ня ведаю, магчыма, гэта дысэртацыя прынясе карысьць нашым праўнукам, але ня веру і ў гэта. Ва ўсялякім разе савецкія грошы ня трэба траціць на дасьледаваньні белага, чорнага буслоў і шэрай чаплі Беларусі. (Воплескі.)

Пасьля выступаў была мастацкая частка – але калі б Освальд і патрапіў на канцэрт у тэатры, дык усё роўна не пачуў бы дыялёгу ва ўрадавай лёжы. Паводле намэнклятурнага фальклёру, у перапынку канцэрту Хрушчову чытаў вершы другі сакратар ЦК Машэраў. Першы сакратар Мазураў, якому толькі што моцна перапала за правал рэспубліканскіх паставак мяса ў саюзны фонд, сядзеў моўчкі. Хрушчоў павярнуўся да яго – а ты што надзьмуўся, засьпявай нам што-небудзь. Прыпеўкі ведаеш? Ведаю, Мікіта Сяргеевіч, але толькі пра кукурузу.

Амэрыканскі злак пасьля паездкі Хрушчова ў ЗША ахрысьцілі каралевай палёў, і новую манархію насаджалі ў СССР, як некалі скідалі старую. Народная творчасьць зрэагавала на працэс па-свойму:

Выйшла б замуж за Хрушчова,
Ды баялась аднаго:
Кажуць, быццам замест ...
Кукуруза ў яго!

У такую байку з амэрыканскім злакам нумар адзін аформіўся той вечар у любімым менскім тэатры Освальда.

Ня “Пікавая дама”, канечне.

Рыфмы ня тыя.



Працяг заўтра.

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:

Палёт матылька
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
“Здрастуй!” І бывай...
Паходы ў манастыр
“Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі”
КДБ і “мужчыны зь вялікай задніцай”
Мэйлер і гіганты сэксу
Цнота
Халтуршчыкі з КДБ
Разьбітае сэрца Освальда
“Я -- амэрыканскі грамадзянін”
На танцы
Дэман амнэзіі
З танцаў
Allegretto, allegro, allegrissimo
Тайна мядовага месяца
Роля дзірачак у гісторыі
Рэцэпт драмы
Камсамольская любоў
П’еса «Маладыя». Акт 1
П’еса “Маладыя”. Акт 2
Талстаеўскі
Освальд і Пушкін
Дагнаць Амэрыку
Навагодні сьмех
XS
SM
MD
LG