Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на помпавай станцыі ў Менску


Пяць чалавек пацярпелі ў выніку выбуху на помпавай станцыі ў Менску.

Як паведаміў Белапан прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Віталь Навіцкі, выбух газапаветранай сумесі без наступнага гарэньня адбыўся сёньня ў 9.15 на каналізацыйнай помпавай станцыі № 9 вытворчасьці "Мінскачыствод" унітарнага прадпрыемства "Мінскводаканал" (раён праспэкта Пераможцаў). Усе пацярпелыя — супрацоўнікі рамонтнай брыгады "Мінскачыствода". З траўмамі рознай цяжкасьці яны шпіталізаваны.

Як мяркуецца, прычынай выбуху стала парушэньне правілаў тэхнікі бясьпекі пры правядзеньні рамонтных работ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG