Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перайсьці ад функцыі экспэртаў, якія толькі даюць парады ў пытаньнях эканомікі і сацыяльнай сфэры, да непасрэднага дыялёгу паміж уладамі і грамадзянскай супольнасьцю прапануе Грамадзка-кансультатыўнай Радзе пры адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі спэцыяльная ініцыятыўная група.

У яе склад уваходзяць Алег Гулак, Уладзімер Нісьцюк, Алег Трусаў ды іншыя, усяго каля дзесяці сябраў Рады.

У размове са "Свабодай" Уладзімер Нісьцюк так пракамэнтаваў гэту ініцыятыву:

"У сувязі з цяперашняй сытуацыяй ёсьць неабходнасьць узьняць беларускую нацыю на сумесныя дзеяньні, каб нейкім чынам выратаваць сытуацыю. Таму неабходны дыялёг у грамадзтве паміж уладамі, у шырокім сэнсе гэтага слова, і грамадзянскай супольнасьцю. Калі такога дыялёгу ня будзе, мы ня зможам ані ўдасканаліць заканадаўства, ані зрабіць крокі на шляху эканамічных рэформаў.

Спадар Нісьцюк сказаў, што ініцыятыўная група зьбярэцца яшчэ раз на пачатку жніўня, а ў апошняй дэкадзе жніўня гэта пытаньне абмяркуе Рада ў поўным складзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG