Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне сонечна, кароткачасовыя дажджы, у Менску, Гомлі, Магілёве і Горадні +27-29, у Віцебску і Берасьці +25-27

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, прымусовае высяленьне Партыі БНФ з сталічнага офісу на праспэкце Машэрава, 8. Пачатак а 10 гадзіне

Менск, Дом ураду, пасяджэньне Прэзыдыюму Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь з удзелам старшыні Савету Рэспублікі Анатоля Рубінава

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Вельск, Расея, разгляд справы аб умоўна-датэрміновым вызваленьні з турмы Платона Лебедзева -- паплечніка былога алігарха Міхаіла Хадаркоўскага

Кіеў, сустрэча рэлігійных дзеячоў Украіны, Расеі і Грузіі

Нью-Ёрк, адкрытыя дэбаты ў Радзе бясьпекі ААН па сытуацыі на Блізкім Усходзе

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1788 -- 11-м штатам ЗША становіцца штат Нью-Ёрк

1805 -- З-за вывяржэньня Вэзувія руйнуецца значная частка Нэапалю, каля 26 тыс. чалавек гіне

1866 -- У Нікальсбургу падпісаная папярэдняя мірная дамова паміж Аўстрыяй і Прусіяй. Фактычнае заканчэньне Аўстра-прускай вайны (канчатковае - 23 жніўня)

1914 -- Расстрэл ангельскай паліцыяй дэманстрацыі ірляндзкіх нацыяналістаў у Дубліне

1937 -- Японцы пачынаюць баявыя дзеяньні ў Кітаі

1948 -- Падпісаньне Вялікабрытаніяй і ЗША ўмоваў ажыцьцяўленьня «пляну Маршала» (пляну дапамогі краінам Эўропы)

1953 -- 165 кубінскіх рэвалюцыянэраў на чале з 27-гадовым Фідэлем Кастра робяць спробу штурму вайсковай казармы Манкада ў горадзе Сант'яга-дэ-Куба

1956 -- Прэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абдэль Насэр аб'яўляе аб нацыяналізацыі Суэцкага каналу

1957 -- СССР запускае першую міжкантынэнтальную балістычную ракету

У гэты дзень нарадзіліся:

1856 ― Джордж Бэрнард Шоў, ірляндзкі драматург

1875 ― Карл Густаў Юнг, швэйцарскі псыхааналітык

1894 ― Олдас Хаксьлі, брытанскі пісьменьнік

1896 ― Уладзімер Варава, беларускі пісьменьнік і журналіст

1928 ― Стэнлі Кубрык, амэрыканскі кінарэжысэр і прадусар, шырока прызнаваны адным з самых таленавітых, уплывовых, наватарскіх кінэматаграфістаў канца XX стагодзьдзя

1943 ― Мік Джагер, вакаліст гурту «Rolling Stones»

1944 ― Васіль Стражаў, беларускі фізык, пэдагог

1965 ― Зьміцер Саўка, беларускі філёляг

У гэты дзень памерлі:

1750 ― Васіль Тацішчаў, расейскі дзяржаўны дзяяч, гісторык

1931 ― Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзеяч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі касьцёлу ў Беларусі

1933 ― Францішак Грынкевіч, ксёндз, беларускі каталіцкі дзяяч

Мінус 365:


Расейскія СМІ: працяг атакі на Лукашэнку


Цытата на памяць.


Дэмакратыя - гэта гарантыя таго, што намі кіруюць ня лепш, чым мы таго заслугоўваем
Джордж Бэрнард Шоў
XS
SM
MD
LG