Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгіёны ганяць уладу


Стаўленьне насельніцтва рэгіёнаў Беларусі да ўладных структураў за апошнія пару месяцаў значна зьмянілася. Незадаволенасьць працай прэзыдэнта і ўраду выказвае ўсё больш людзей. І нават сталыя людзі, якія дагэтуль традыцыйна падтрымлівалі Аляксандра Лукашэнку, усё часьцей гавораць пра тое, што ўладу трэба мяняць. Прычым гэта характэрна ня толькі для буйных гарадоў, але і раённых цэнтраў.

Пра такія настроі ў рэгіёнах распавялі ў мінулыя суботу і нядзелю актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віцебскай і Гарадзенскай абласьцей на сустрэчах-сэмінарах з кіраўніцтвам сваёй партыі.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька прапанаваў рэгіянальным актывістам скарыстаць момант і сканцэнтраваць намаганьні на папулярызацыі Антыкрызіснай праграмы. Ён заклікаў іх ісьці на прахадныя прадпрыемстваў, гарадзкія рынкі, каб данесьці да як мага большай колькасьці насельніцтва асноўныя тэзы праграмы:

"Надышоў наш час, калі ёсьць попыт на пазытыўную альтэрнатыву. Людзі хочуць пачуць адказы на пытаньні, якія тычацца аплаты працы, павелічэньня пэнсіяў, праблемы крэдытаў і шмат чаго іншага. А такія адказы ёсьць менавіта ў нашай праграме".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG