Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страшна, сьмешна, забыта...


Некалі францускі філёзаф Агюст Рэнан зазначыў, што найлепшы сродак падкрэсьліць важнасьць якой-небудзь падзеі ці зьявы — прыбраць яе й паказаць, чым сьвет зрабіўся б безь яе. Мы паспрабавалі адваротнае --
вярнуць рэчы, безь якіх сьвет існуе.

Іранічны і элегічны Вінцэсь Мудроў, пісьменьнік з памяцьцю, якая вымяраецца тэрабайтамі, і настальгіяй, як выбух шампанскага, усё лета 2006 году прамаўляў у эфіры словы савецкага часу, якіх спачатку баяліся, зь якіх потым сьмяяліся й на якія пазьней забыліся.

Фэерычная рэакцыя слухачоў засьведчыла, што ня ўсё скончылася, калі скончылася, а многае з забытага ў сучаснай Беларусі забуяла, быццам палескія балоты патрапілі ў тропікі і зноў пануе закон джунгляў.

Мінулае сапраўды вяртаецца, каб застрашыць, але само баіцца простага пляску і маўклівай усьмешкі.

Хочаце праверыць – разгарніце “Альбом сямейны”.

Аляксандар Лукашук,
дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG