Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чэрвені рэальны заробак у Беларусі паменшыўся на 0,5%


У чэрвені ў параўнаньні з траўнем рэальны заробак (разьлічаны з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у Беларусі паменшылася на 0,5%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

За студзень-чэрвень гэтага года ў параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага рэальны налічаны заробак павялічыўся на 15,8%, паведамляе БелаПАН.

Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак работнікаў у Беларусі ў першым паўгодзьдзі сёлета склаў 1 мільён 564,5 тысяч рублёў, у тым ліку ў чэрвені -- 1 мільён 782,9 тысяч. У параўнаньні з траўнем ён павялічыўся на 8,1%, або на 134,2 тыс. рублёў.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдні заробак у чэрвені склаў 1 млн. 991,3 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях - 2 млн. 105,3 тыс., у арганізацыях транспарту і сувязі - 1 млн. 885,8 тыс., сельскай гаспадаркі, паляваньня і лясной гаспадаркі - 1 млн. 240,6 тыс.

Ва ўстановах аховы здароўя і прадстаўленьня сацыяльных паслуг -1 млн. 458,5 тыс. рублёў. Сярэдні заробак дактароў склаў 2 млн. 494,6 тыс., сярэдняга мэдыцынскага пэрсанал - 1 млн. 435,6 тыс. рублёў. Ва установах адукацыі -- 1 млн. 400,4 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў - 1 млн. 572,1 тыс., прафэсарска-выкладчыцкага складу - 2 млн. 928,1 тыс. рублёў.

Па рэгіёнах максымальны памер сярэдняга заробку ў чэрвені быў у Менску - 2 млн. 342,5 тыс. рублёў, мінімальны - у Берасьцейскай вобласьці (1 млн. 555,9 тыс.). У Віцебскай вобласьці сярэдняя зарплата склала 1 млн. 598,5 тыс. рублёў, Гомельскай - 1 млн. 656,5 тыс., Гарадзенскай - 1 млн. 627,1 тыс., Менскай - 1 млн. 775,2 тыс., Магілёўскай - 1 млн. 614,6 тыс. рублёў.
XS
SM
MD
LG