Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч: эканоміка яшчэ не гатовая да свабоднага плаваньня рубля


На адзіны курс рубля мы выйдзем у бліжэйшыя пару месяцаў, гэта эканамічная неабходнасьць, і па гэтым пытаньні ня можа быць іншых меркаваньняў.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч 22 ліпеня падчас уручэньня ўзнагарод пераможцам конкурсу «Найлепшы прадпрымальнік 2010 году».

Кіраўнік ураду назваў умовы выхаду на адзіны курс: стварэньне «падушкі бясьпекі» па золатавалютных рэзэрвах, зьніжэньне дэфіцыту зьнешняга гандлю, узмацненьне жорсткасьці валютнага рэгуляваньня і кантролю, перадае БелаПАН.

«Цяпер урад і Нацбанк распрацоўваюць дадатковыя меры для ўзмацненьня кантролю валютных патокаў на розьнічным і біржавым валютных рынках», — сказаў прэм’ер-міністар.

«У наяўнай сытуацыі урад слухае і чуе бізнэс, але, на жаль, некаторыя кіраўнікі бізнэс-саюзаў у пагоні за таннай папулярнасьцю робяць гучныя заявы і нагнятаюць жарсьці. Па галоўным цяперашнім пытаньні курсаўтварэньня прашу бізнэс чуць і ўрад. Мы ніколі ня пойдзем на повадзе ў чыстых імпартэраў і спэкулянтаў і не пакінем беларускі рубель у вольным плаваньні, без інтэрвэнцый. Наша эканоміка залежыць ад зьнешняга гандлю, і да гэтага яна яшчэ не гатовая».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG