Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў прапануе Беларусі і Ўкраіне адзначыць юбілей расейскай дзяржаўнасьці


Дзьмітрый Мядзьведзеў

Дзьмітрый Мядзьведзеў

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапануе Ўкраіне і Беларусі разам з Расеяй адзначыць у 2012 годзе 1150-годзьдзе расейскай дзяржаўнасьці.

Пра гэта ён заявіў, выступаючы 22 ліпеня ва Ўладзіміры на сумесным пасяджэньні прэзыдыюмаў рады па культуры і мастацтве і рады па навуцы, тэхналёгіях і адукацыі пры прэзыдэнце Расеі.

«Я лічу, што мы цалкам маглі б адзначыць гэтую падзею разам з нашымі блізкімі краінамі, я маю на ўвазе, перш за ўсё, Украіну і Беларусь. У нас агульныя гістарычныя і духоўныя карані. І 2012 год, ён зьяўляецца важным годам не толькі для нашай краіны, тым больш што дзяржаўнасьць наша, у адпаведнасьці з кананічнай тэорыяй, распаўсюджвалася, што называецца, з поўначы — паўночнага захаду на поўдзень, і ў гэтым сэнсе мы зацікаўленыя, каб нашы партнэры прынялі таксама ва ўсім гэтым удзел», — цытуе Мядзьведзева РІА «Новости».

Мядзьведзеў заявіў, што Расея зацікаўленая ў тым, каб адсьвяткаваць юбілей разам з Украінай і Беларусьсю. Ён адзначыў, што на сваім узроўні падніме гэтае пытаньне з кіраўнікамі суседніх краін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG