Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: за маўклівую акцыю штраф і папярэджаньні


22 ліпеня ў судзе Наваполацку разглядаліся адміністрацыйныя справы грамадзянаў, затрыманых пасьля маўклівай акцыі 20 ліпеня.

Юр’я Рудкоўскага аштрафавалі на 3 базавыя велічыні. Ягонай маці, Людміле Рудкоўскай, суд вынес папярэджаньне.

Таксама суд папярэдзіў Натальлю Муляронак, якая выхоўвае малое дзіця. Яна расказала, што суд адбываўся фактычна ў фармаце «адзін на адзін» з судзьдзёй і цягнуўся прыкладна 3 хвіліны.

Прысуды Яўгену Парчынскаму і Мікалаю Назараву пакуль невядомыя, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
XS
SM
MD
LG