Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарбачоў: серада — дзень непрацуючага прадпрымальніка


Віктар Гарбачоў (з правага боку)
Віктар Гарбачоў (з правага боку)
Лідэр кампаніі «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў заклікаў бізнэсоўцаў падтрымаць маўклівыя акцыі, якія праводзяцца ў Беларусі па серадах.

«Кожную сераду вы проста можаце не выходзіць на рынкі, у гандлёвыя цэнтры і офісы. Няхай серада стане вашым днём адпачынку, днём салідарнасьці. Серада — дзень непрацуючага прадпрымальніка».

Пра гэта гаворыцца ў звароце Віктара Гарбачова да прадпрымальнікаў, пад якім падпісалася і суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Зварот распаўсюджаны ў мэдыях 22 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG