Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аварыя на будоўлі АЭС у Пецярбургу. Праект аналягічны беларускаму


Ленінградзкая АЭС

Ленінградзкая АЭС

На 2-й Ленінградзкай АЭС, якая будуецца ў Хваёвым Бары пад Санкт- Пецярбургам, абваліліся металаканструкцыі. На думку экспэртаў, інцыдэнт выявіў сур’ёзны брак і парушэньні тэхналягічнага працэсу. Паводле гэтага самага праекту будзе пабудаваная і беларуская АЭС.

Аварыя здарылася на будпляцоўцы першага энэргаблёку ў мінулую нядзелю.

Падрабязнасьці інцыдэнту і ацэнкі экспэртаў што да яго наступстваў падае расейская “Новая газета”. Гэтае выданьне публікуе фатаздымкі зь месца аварыі і ацэнкі экспэртаў, якія называюць здарэньне катастрофай. Іх высновы прымушаюць засумнявацца ў надзейнасьці будучага атамнага аб’екту. Да гэтага часу з такімі ляпамі пры будаўніцтве сьцен атамных блёкаў у Расеі і СССР яшчэ не сутыкаліся, – цьвердзяць аўтары артыкулу. У савецкія часы за ўзьвядзеньнем ядзерных аб’ектаў сачыла мноства кантралюючых арганізацый. Непрафэсіяналізм не дапушчаўся. Цяпер жа на будаўніцтва рэжымнага аб’екту выкарыстоўвалі замежных гастарбайтэраў, зь якімі паводле расейскага выданьня, абыходзяцца як з рабамі.

Менавіта паводле праекту Ленінградзкай АЭС-2, зьбіраюцца будаваць беларускую АЭС пад Астраўцом. І будаваць будзе тая самая карпарацыя, што і ЛАЭС-2 — “Расатам”.

Нагадаем, што паводле вынікаў галасаваньня гледачоў тэлеканалу ОНТ у часе ток-шоў “Выбар”, каля 87% беларусаў ня вераць у бясьпеку сучасных АЭС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG