Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэтрын Эштан асудзіла выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі


Кэтрын Эштан
Кэтрын Эштан
Вярхоўная прадстаўніца Эўрапейскага Зьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан рашуча асудзіла апошнія пакараньні сьмерцю ў Беларусі.

Пра расстрэл двух гарадзенцаў Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі стала вядома 20 ліпеня з публікацыі ў газэце “Вечерний Гродно”.

“Я ведаю пра жахлівыя злачынствы, учыненымі гэтымі двума людзьмі, і мае думкі – з ахвярамі і іх сем’ямі, – заявіла Эштан. – Тым ня менш Эўрапейскі Зьвяз не прымае выкарыстаньня кары сьмерцю ні пры якіх абставінах і заклікае Беларусь далучыцца да глябальнага мараторыю ў якасьці першага кроку ў кірунку да яе поўнай адмены”.

Выкананьне двух сьмяротных прысудаў у Беларусі асудзіў сёньня таксама дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па Беларусі Андрэс Хэркель.

Сьмяротны прысуд Грышкаўцову і Бурдыку вынес 14 траўня 2010 году Гарадзенскі абласны суд. Грышкаўцова і Бурдыку, якія ў кастрычніку 2009 году ўчынілі ўзброены напад на кватэру ў Горадні, прызналі вінаватымі адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: “Забойства двух і больш асобаў з асаблівай жорсткасьцю, спалучанае з разбойным нападам”; “Разбой з прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў”; “Наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці шляхам падпалу”; “Выкраданьне малалетняга групаю асобаў”; “Разбойны напад”; “Замах на крадзеж аўтамашыны” і “Крадзеж дакумэнтаў”. Пасьля вынясеньня прысуду асуджаныя прасілі Аляксандра Лукашэнку аб памілаваньні, але атрымалі адмову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG